Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адчапі́цца, ; зак.

  1. Расчэпліваючыся, аддзяліцца.

    • Адчапіўся вагон.
  2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

    • Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

|| незак. адчэплівацца, і адчапляцца, .

адчапі́ць, ; зак.

Расчэпліваючы, аддзяліць.

  • А. вагон.

|| незак. адчэпліваць, і адчапляць, .

|| наз. адчэпліванне, , адчапленне, і адчэпка, .

адчапны́, .

Такі, які можа быць адчэплены.

  • Адчапныя вагоны.

адчарці́ць, ; зак.

  1. Аддзяліць рысай; адкрэсліць.

  2. Скончыць чарціць.

|| незак. адчэрчваць, .

адча́яцца, ; зак.

  1. Паддацца адчаю, пасці духам, страціць надзею на што-н.

    • А. ў бядзе.
  2. Адважыцца на што-н. смелае, рызыкоўнае.

    • А. на мужны ўчынак.

|| незак. адчайвацца, .

адчляні́цца, ; зак.

Аддзяліцца, вылучыцца з цэлага (пра асобныя часткі, члены чаго-н.).

|| незак. адчляняцца, .

адчляні́ць, ; зак.

Аддзяліць, вылучыць з цэлага асобныя часткі чаго-н.

|| незак. адчляняць, .

|| наз. адчляненне, .

адчува́льны, .

  1. Які адчуваецца, здольны выклікаць адчуванне.

    • А. подых ветру.
  2. Моцны, значны.

    • А. ўдар па ворагу.
    • Адчувальныя выдаткі.

|| наз. адчувальнасць, .

адчува́нне, , н.

  1. Псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў.

    • А. дотыку.
    • А. новага.
  2. Стан духоўных і фізічных сіл чалавека.

    • Кепскае а.

адчува́цца, ; незак. (кніжн.).

Быць у наяўнасці, мецца, перажывацца кім-н., адбівацца на кім-н.

  • Адчуваецца пахаладанне.
  • Адчуваецца патрэба адпачыць.