Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аб’ядна́льны, ✂.

Які вядзе да аб’яднання, згуртавання.

  • А. з’езд.

аб’ядна́нне, ✂, н.

  1. гл. аб’яднацца, -ць.

  2. Арганізацыя, саюз.

    • Вытворчае а.
    • Літаратурнае а.

аб’ядна́ны, ✂.

Сумесны, злучаны.

  • Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
  • Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл.

|| наз. аб’яднанасць, ✂.

аб’ядна́цца, ✂; зак.

  1. Утварыць адно цэлае, злучыцца.

    • А. ў кааператыў.
  2. Згуртавацца.

    • А. ў барацьбе за мір.

|| незак. аб’ядноўвацца, ✂.

|| наз. аб’ядноўванне, ✂ і аб’яднанне, ✂.

аб’ядна́ць, ✂; зак.

  1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.

    • А. два раёны ў адзін.
  2. Згуртаваць.

    • А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.

|| незак. аб’ядноўваць, ✂.

|| наз. аб’ядноўванне, ✂.

|| наз. аб’яднанне, ✂.

абядне́лы, ✂.

Тое, што і збяднелы.

|| наз. абяднеласць, ✂.

абядні́ць, ✂; зак.

Тое, што і збядніць.

  • А. глебу.
  • А. вобраз рамана.

|| незак. абядняць, ✂.

абязбо́ліць, ✂; зак.

Зрабіць бязбольным.

  • А. зуб замарожваннем.

|| незак. абязбольваць, ✂.

|| наз. абязбольванне, ✂.

абязве́чыцца, ✂; зак.

Тое, што і знявечыцца.

|| незак. абязвечвацца, ✂.

абязве́чыць, ✂; зак.

Тое, што і знявечыць.

|| незак. абязвечваць, ✂.