Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адхілі́ць, ; зак.

  1. Адвесці ўбок, адвярнуць.

    • А. галаву.
  2. Адхінуць, адгарнуць, адагнаць.

    • А. коўдру.
  3. перан. Не прыняць, адвергнуць; не дапусціць.

    • А. кандыдатуру.

|| незак. адхіляць, .

|| наз. адхіленне, .

адхіну́цца, ; зак.

  1. Адсланіцца, адхіліцца (пра тое, што захінае).

    • Фіранка адхінулася.
  2. Падацца ўбок, адступіцца.

    • А. ад акна.
  3. перан. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., адступіцца.

    • А. ад свайго таварыша.
  4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час.

    • А. на хвілінку.

|| незак. адхінацца, .

адхіну́ць, ; зак.

  1. Адсланіць, адхіліць (тое, чым захінута што-н.).

    • А. фіранку.
    • А. заслону.
  2. Адхіліць, адвесці ўбок.

    • А. галаву.

|| незак. адхінаць, .

|| наз. адхінанне, .

адхісну́цца, ; зак.

  1. Адхіліцца, рэзка падацца ўбок.

    • А. ад дзвярэй.
  2. перан. Адмовіцца, адступіцца, адвярнуцца ад каго-, чаго-н.

    • Сябры адхіснуліся ад яго.

|| незак. адхіствацца, .

адхлы́нуць, ; зак.

Хлынуўшы, адысці, адступіць.

  • Вада адхлынула назад.
  • Натоўп адхлынуў.

адхо́н, , м.

  1. Пахілая паверхня гары і пад., схіл.

  2. Бакавая паверхня дарожнага палатна.

    • Пусціць поезд пад а.

адхо́нны, .

Не круты, спадзісты, пахілы.

  • А. спуск.

адхрысці́цца, ; зак. (разм.).

Адмовіцца, ухіліцца ад каго-, чаго-н.

  • Неяк удалося а. ад паездкі.

|| незак. адхрышчвацца, .

адху́каць, ; зак.

  1. Адагрэць дыханнем.

    • А. рукі.
  2. перан. Выратаваць, вярнуць сілы (доглядам, увагай і пад.).

    • Ледзь адхукалі малога.

|| незак. адхукваць, .

адцадзі́ць, ; зак.

Цэдзячы, адхіліць; аддзяліць рэдкае ад гушчы і пад.

  • А. малако.
  • А. бульбу.

|| незак. адцэджваць, .