Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адукава́ны, .

Які мае адукацыю, рознабаковыя веды.

  • А. чалавек.

|| наз. адукаванасць, .

адукава́ць, ; зак.

Даць каму-н. адукацыю, навучыць, выхаваць.

  • А. дзяцей.

|| незак. адукоўваць, .

|| наз. адукоўванне, .

адукацы́йны, .

Які спрыяе адукацыі, мае дачыненне да адукацыі, асветы.

  • А. ўзровень.
  • Адукацыйная экскурсія.

  • Адукацыйны цэнз — узровень адукацыі, неабходны для якіх-н. правоў.

адука́цыя, , ж.

  1. Навучанне, асвета.

    • Права на адукацыю.
  2. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання.

    • Сярэдняя а.
    • Вышэйшая а.

аду́м, , м.

У выразе: сваім адумам — як самому ўяўляецца.

  • Ты ўсё сваім адумам робіш.

аду́мацца, ; зак.

  1. Падумаўшы, змяніць намеры, зразумеўшы іх памылковасць.
  • Адумаўся я і зрабіў інакш.
  1. Апамятацца, сабрацца з думкамі.

    • Адумаўся хлопчык і расказаў пра ўсё, што адбылося.

|| незак. адумвацца, .

адурне́лы, .

Тое, што і адурэлы.

адуры́ць, ; зак.

У выразе: адурыць галаву (разм.) — надакучыць гаворкай, просьбамі, прапановамі і пад.

адурэ́лы, (разм.).

Які дайшоў да адурэння, які выражае адурэнне.

  • А. чалавек.
  • А. позірк.

|| наз. адурэласць, .

адурэ́нне, , н. (разм.).

Стан, пры якім ад хвалявання, стомы дрэнна ўспрымаецца навакольнае.

  • Дайсці да поўнага адурэння.