Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднапо́лы, ✂, (спец.).

Пра расліны: які мае адзнакі толькі аднаго полу (мужчынскага ці жаночага).

|| наз. аднаполасць, ✂.

аднаразо́вы, ✂.

Які адбываецца адзін раз, за адзін раз, выкарыстоўваецца, прыгодны на адзін раз.

  • А. пропуск.
  • Аднаразовая дапамога.
  • А. шпрыц.

|| наз. аднаразовасць, ✂.

аднаро́дны, ✂.

Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавы.

  • Аднародныя паняцці.

○

  • Аднародныя члены сказа — у граматыцы: якія выконваюць у сказе аднолькавую сінтаксічную функцыю.

|| наз. аднароднасць, ✂.

аднасе́лец, ✂, м.

Той, хто жыве з кім-н. у тым самым сяле або паходзіць адтуль.

  • Не адставаць ад сваіх аднасельцаў!

аднаскладо́вы, ✂.

Які змяшчае ў сабе адзін склад.

  • Аднаскладовае слова.

|| наз. аднаскладовасць, ✂.

аднаспа́льны, ✂.

Прызначаны для спання аднаго чалавека.

  • А. ложак.

аднаста́йны, ✂.

  1. Заўсёды такі самы, аднолькавы.

    • Аднастайная прырода.
    • Аднастайныя ўражанні.
  2. Манатонны.

    • А. шум пушчы.
  3. Аднародны паводле складу, будовы.

    • Аднастайная структура глебы.
  4. Падобны адзін на адзін, зроблены на адзін узор.

    • Шэрыя аднастайныя будынкі.

|| наз. аднастайнасць, ✂.

аднаство́льны, ✂.

З адным ствалом.

  • Аднаствольнае ружжо.

аднасяльча́нін, ✂, м.

Тое, што і аднаселец.

|| ж. аднасяльчанка, ✂.

аднато́мнік, ✂, м.

Аднатомнае выданне.

  • А. твораў Янкі Купалы.