Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсу́рдны, .

Недарэчны, бязглузды.

  • Абсурдная думка.

|| наз. абсурднасць, .

абсушы́цца, ; зак.

Высушыць сваю вопратку.

  • А. ля вогнішча.

|| незак. абсушвацца, .

абсушы́ць, ; зак.

Высушыць зверху, кругом.

  • А. мокрае адзенне.

|| незак. абсушваць, .

|| наз. абсушванне, і абсушка, .

абсцы́са, , ж. (спец.).

Адна з каардынат, якая вызначае месца пункта ў прасторы.

|| прым. абсцысны, .

абсцэ́с, , м. (спец.).

Запаленне тканак якога-н. органа з нагнаеннем; гнойны нарыў.

  • А. лёгкіх.

|| прым. абсцэсны, .

абсы́пацца, ; зак.

Апасці; абваліцца, разваліцца, сыплючыся.

  • Лісце даўно абсыпалася з дрэў.
  • Склеп абсыпаўся.

|| незак. абсыпацца, .

абсы́паць, ; зак.

  1. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім.

    • А. цукрам пірагі.
  2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

    • Увесь твар і губы абсыпала.
  3. Уцяпліць што-н., абкідаўшы зямлёю.

    • А. зямлёю капцы бульбы.
  4. перан. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

    • А. падарункамі.
    • А. кампліментамі.

|| незак. абсыпаць, .

|| наз. абсыпанне, і абсыпка, .

абся́г, , м.

  1. Прастора, абшар, далягляд.

    • Любавацца абсягам палёў.
  2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

    • А. інтарэсаў.

|| прым. абсяжны, .

абсядла́ць, ; зак.

Тое, што і асядлаць (у 1 і 2 знач.).

абсячы́, ; зак.

  1. Адсякаючы, аддзяліць.

    • А. сукі на дрэве.
  2. перан., каго. Спыніць, абарваць.

    • Абсек мяне бацька, не даў слова сказаць.

|| незак. абсякаць, .

|| наз. абсяканне, .