Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абрэ́зацца, ✂; зак.

Параніць сябе чым-н. вострым; парэзацца.

  • А. асколкам шкла.

|| незак. абрэзвацца, ✂ і абразацца, ✂.

абрэ́заць, ✂; зак.

  1. Адрэзаць з краю, з канца.

    • А. пазногці.
    • А. сухія галіны.
    • А. крылы каму-н. (перан. пазбавіць каго-н. магчымасці развівацца, дзейнічаць).
  2. Параніць чым-н. вострым, парэзаць.

    • А. палец.
  3. перан. Рэзка перапыніць, прымусіць змоўкнуць (разм.).

    • А. на першым слове.
  4. перан. Паменшыць, скараціць памеры, колькасць чаго-н.

    • А. паёк.

|| незак. абрэзваць, ✂ і абразаць, ✂.

|| наз. абрэзванне, ✂, абразанне, ✂ і абрэзка, ✂.

абрэ́к, ✂, м. (гіст.).

Горац, які прымаў удзел у барацьбе супраць царскіх войск і адміністрацыі.