абрэ́заць, ✂; зак.

  1. Адрэзаць з краю, з канца.

    • А. пазногці.
    • А. сухія галіны.
    • А. крылы каму-н. (перан. пазбавіць каго-н. магчымасці развівацца, дзейнічаць).
  2. Параніць чым-н. вострым, парэзаць.

    • А. палец.
  3. перан. Рэзка перапыніць, прымусіць змоўкнуць (разм.).

    • А. на першым слове.
  4. перан. Паменшыць, скараціць памеры, колькасць чаго-н.

    • А. паёк.

|| незак. абрэзваць, ✂ і абразаць, ✂.

|| наз. абрэзванне, ✂, абразанне, ✂ і абрэзка, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)