Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адтапы́рыцца, ; зак. (разм.).

Вытыркнуцца, выпнуцца, высунуцца.

  • Адтапырыліся кішэні.

|| незак. адтапырвацца, .

адтапы́рыць, ; зак. (разм.).

Адставіць, выпнуць, высунуць уперад.

  • А. кішэні.
  • Адтапыраныя вушы.

|| незак. адтапырваць, .

адта́ць, ; зак.

Пад дзеяннем цяпла вызваліцца ад лёду, снегу.

  • Зямля адтала.
  • Сэрца адтала (перан. змякчылася).

|| незак. адтаваць, .

адтачы́цца, ; зак.

Стаць вострым, вастрэйшым пасля тачэння.

  • Сякера добра адтачылася.

|| незак. адточвацца, .

адтачы́ць, ; зак.

  1. Зрабіць вострым.

    • А. нож.
  2. перан. Удасканаліць майстэрства, зрабіць выразным.

    • А. пяро крытыка.

|| незак. адточваць, .

адта́яць, ; зак.

  1. Тое, што і адтаць.

    • Замарожанае мяса адтаяла.
  2. Вывесці з замарожанага стану, размарозіць.

    • А. мёрзлыя яблыкі.
    • А. халадзільнік.

|| незак. адтайваць, .

адтрапа́ць, ; зак.

  1. Трэплючы, ачысціць ад кастрыцы.

    • А. лён.
  2. Скончыць трапанне.

  3. Прайсці пехатою (разм.).

    • А. дзесяць кіламетраў.

|| незак. адтрэпваць, .

адтрубі́ць, ; зак.

Пратрубіць што-н., скончыць трубіць.

  • А. збор.
  • Адтрубілі горны.

адтрэ́сці, ; зак.

  1. Трасучы, аддзяліць што-н.

    • А. пыл з вопраткі.
  2. Пашкодзіць трасеннем (разм.).

    • Адтрасеш нутро на такой дарозе.

|| незак. адтрасаць, і адтрэсваць, .

адту́ліна, , ж.

Дзірка, шчыліна, праход у чым-н.

  • А. ў сцяне.