Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адрасці́ць, ✂; зак.

Даць адрасці чаму-н., адгадаваць, адпусціць (пра валасы, пазногці, і пад.).

  • А. бараду.

|| незак. адрошчваць, ✂.

адратава́цца, ✂; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. ад смерці.

|| незак. адратоўвацца, ✂.

адратава́ць, ✂; зак.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння і пад.

  • А. чалавека ад смерці.

|| незак. адратоўваць, ✂.

адрачы́ся, ✂; зак.

  1. Адмовіцца ад каго-, чаго-н., здрадзіць каму-, чаму-н.

    • А. ад сваіх дзяцей.
    • А. ад сваіх слоў.
  2. Адмовіцца ад сваіх правоў на што-н. (уст.).

    • А. ад спадчыны.

|| незак. адракацца, ✂.

|| наз. адрачэнне, ✂.

адрачэ́нец, ✂, м.

Той, хто адрокся ад ранейшых сваіх поглядаў, перакананняў.

адро́зненне, ✂, н.

  1. Непадобнасць, розніца паміж кім-, чым-н.

    • Істотнае а.
    • Дыялектныя адрозненні.
  2. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння ўзнагароды, заахвочвання якой-н. дзейнасці.

    • Знакі адрознення (пра ордэны, медалі).

адро́знівацца, ✂; незак.

Мець асаблівасці, прыкметы, якія адрозніваюць ад іншых асоб, прадметаў і з’яў.

  • Ён адрозніваецца кемлівасцю.

адро́зніць, ✂; зак.

Устанавіць розніцу паміж кім-, чым-н.

  • Часам цяжка адрозніць блізнят.

|| незак. адрозніваць, ✂.

адро́стак, ✂, м.

  1. Малады парастак, пучок расліны, які расце ад сцябла або кораня.

    • Абрэзаць адросткі.
    • Пасадзіць а.
  2. Адгалінаванне якога-н. органа.

    • А. сляпой кішкі.

адру́злы, ✂ (разм.).

Які страціў пругкасць; вялы, зморшчаны, друзлы.

  • А. твар.

|| наз. адрузласць, ✂.