Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсу́нуцца, ✂; зак.

Тое, што і асунуцца.

|| незак. абсоўвацца, ✂.

абсу́нуць, ✂; зак.

Тое, што і асунуць.

|| незак. абсоўваць, ✂.

абсу́рд, ✂, м.

Недарэчнасць, бязглуздзіца.

  • Дайсці да абсурду.

абсу́рдны, ✂.

Недарэчны, бязглузды.

  • Абсурдная думка.

|| наз. абсурднасць, ✂.

абсушы́цца, ✂; зак.

Высушыць сваю вопратку.

  • А. ля вогнішча.

|| незак. абсушвацца, ✂.

абсушы́ць, ✂; зак.

Высушыць зверху, кругом.

  • А. мокрае адзенне.

|| незак. абсушваць, ✂.

|| наз. абсушванне, ✂ і абсушка, ✂.

абсцы́са, ✂, ж. (спец.).

Адна з каардынат, якая вызначае месца пункта ў прасторы.

|| прым. абсцысны, ✂.

абсцэ́с, ✂, м. (спец.).

Запаленне тканак якога-н. органа з нагнаеннем; гнойны нарыў.

  • А. лёгкіх.

|| прым. абсцэсны, ✂.

абсы́пацца, ✂; зак.

Апасці; абваліцца, разваліцца, сыплючыся.

  • Лісце даўно абсыпалася з дрэў.
  • Склеп абсыпаўся.

|| незак. абсыпацца, ✂.

абсы́паць, ✂; зак.

  1. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім.

    • А. цукрам пірагі.
  2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

    • Увесь твар і губы абсыпала.
  3. Уцяпліць што-н., абкідаўшы зямлёю.

    • А. зямлёю капцы бульбы.
  4. перан. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

    • А. падарункамі.
    • А. кампліментамі.

|| незак. абсыпаць, ✂.

|| наз. абсыпанне, ✂ і абсыпка, ✂.