Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсупо́ніць, ; зак.

Развязаць супоню, распрагаючы каня; рассупоніць.

|| незак. адсупоньваць, .

адсу́тнасць, , ж.

Становішча, калі няма ў наяўнасці каго-, чаго-н.

  • А. дапамогі.
  • У маю а. (калі мяне не было).

адсу́тнічаць, ; незак.

Не быць на месцы, не прысутнічаць дзе-н. у пэўны час.

  • На занятках адсутнічала частка слухачоў.

адсу́тны, .

  1. Які адсутнічае.

    • Запісаць адсутных (наз.).
  2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага, абыякавы, пасіўны.

    • А. позірк.

адсцяба́ць, і адсцёбаць, ; зак.

Набіць, сцябаючы; адлупцаваць, адхвастаць.

  • А. лазінай.

адсы́лка, , ж.

  1. гл. адаслаць.

  2. Месца ў тэксце, якое адсылае за даведкай да другой часткі тэксту.

    • Сістэма адсылак у слоўніку.

адсы́паць, ; зак.

Аддзяліць, насыпаўшы, высыпаўшы.

  • А. мукі.

|| незак. адсыпаць, .

|| наз. адсыпанне, і адсыпка, .

адсырэ́лы, .

Які стаў сырым, вільготным.

адсю́ль, прысл.

  1. З гэтага або ад гэтага месца.

    • А. да горада далёка.
  2. З гэтай мясцовасці.

    • Ён недзе а., з-пад Мінска.
  3. перан. Са сказанага перад гэтым; у выніку гэтага.

    • А. зрабі вывад.

адсябя́ціна, , ж. (разм. неадабр.).

Свае словы, устаўленыя ў чужы тэкст, які патрабуе дакладнай перадачы, а таксама дзеянні, учынкі, зробленыя самавольна.

  • У выкананне песні ўнесці адсябяціну.
  • Займацца адсябяцінай.