Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднамы́снасць, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і аднадумнасць.

аднамы́снік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і аднадумец.

аднамы́сны, ✂.

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

  • Аднамысныя людзі.

аднапакаёвы, ✂.

Які складаецца з аднаго пакоя.

  • Аднапакаёвая кватэра.

аднапала́тны, ✂.

Аб парламенце: які складаецца з адной заканадаўчай палаты.

аднапалча́нін, ✂, м.

Той, хто служыць або служыў у адным палку з кім-н., таварыш па палку.

|| ж. аднапалчанка, ✂.

аднапа́льцы, ✂.

З адным пальцам.

  • Аднапальцыя жывёліны.

аднапарты́йны, ✂.

Які мае толькі адну палітычную партыю.

  • Аднапартыйная палітычная сістэма.

аднапляме́ннік, ✂, м.

Той, хто належыць да аднаго з кім-н. племені.

|| ж. аднапляменніца, ✂.

аднапляме́нны, ✂.

Які належыць да аднаго з кім-н. племені.