Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адклі́каць, ✂; зак.

  1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды-н. і адазваць.

    • А. знаёмага для размовы.
  2. Вярнуць назад адкуль-н. (афіц.).

    • А. пасла.
    • А. з водпуску.

|| незак. адклікаць, ✂.

|| наз. адкліканне, ✂.

адклі́кнуцца, ✂; зак.

  1. Адказаць на воклік, зварот.

    • Дзе вы, адклікніцеся!
    • А. на пісьмо.
  2. перан. Выявіць свае адносіны да чаго-н.

    • А. на просьбу.

|| незак. адклікацца, ✂.

адключы́цца, ✂; зак.

  1. Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

    • Прыбор адключыўся аўтаматычна.
  2. перан. Адарваць ад каго-, чаго-н., супакоіцца.

    • А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключацца, ✂.

адключы́ць, ✂; зак.

Выключыць, спыніць дзеянне чаго-н., раз’яднаўшы з агульнай сістэмай.

  • А. тэлефон.
  • А. газ.

|| незак. адключаць, ✂.

адклява́ць, ✂; зак.

Клюючы, аддзяліць, адарваць (пра рыбу).

  • А. чарвяка.

|| незак. адклёўваць, ✂.

адкляпа́ць, ✂; зак.

  1. Адбіць што-н. прыкляпанае.

    • А. заклёпкі.
  2. Навастрыць.

    • А. касу.

|| незак. адклёпваць, ✂.

адко́рмачны, ✂.

Прызначаны для адкорму.

  • А. пункт.

адко́с, ✂, м.

  1. Адхон, нахільная паверхня гары і пад.

    • А. узгорка.
  2. Бакавая нахільная паверхня дарожнага насыпу.

    • Адкосы дарог.
    • Умацаваць а.
  3. Нахільная паверхня чаго-н., якая ідзе пад вуглом (спец.).

|| прым. адкосны, ✂.

адкрасава́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць красаваць, адцвісці (пра збожжавыя).

    • Жыта адкрасавала.
  2. перан. Паблякнуць, страціць маладосць, прыгажосць.

    • Сваё адкрасавала дзяўчына.

|| незак. адкрасоўваць, ✂.

адкра́сці, ✂; зак. (разм.).

Украсці тое, што было забрана.

  • А. сена.

|| незак. адкрадваць, ✂.