Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адвучы́ць, ; зак.

  1. каго (што) ад чаго і з інф. Прымусіць адвыкнуць ад чаго-н.

    • А. ад курэння.
  2. каго (што) і без дапаўнення. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць (разм.).

  3. каго ад чаго. Спыніць кармленне малаком маці.

    • А. дзіця ад грудзей.

|| незак. адвучваць, .

адвы́кнуць, ; зак.

  1. ад чаго і з інф. Пазбавіцца ад якой-н. прывычкі.

    • А. ад курэння.
  2. ад каго-чаго. Перастаўшы бываць дзе-н. ці бачыцца з кім-н., стаць каму-н. далёкім, чужым.

    • А. ад старых сяброў.

|| незак. адвыкаць, .

|| наз. адвыканне, .

адвяза́цца, ; зак.

  1. Развязацца, вызваліцца ад прывязі.

    • Сабака адвязаўся.
    • Вяроўка адвязалася.
  2. перан., ад каго. Перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

    • Адвяжыся ты ад мяне.
  3. перан., ад каго-чаго. Пазбавіцца ад каго-, чаго-н. непажаданага, непрыемнага (разм.).

    • Хацелася хутчэй а. ад такога чалавека.

|| незак. адвязвацца, .

адвяза́ць, ; зак.

Вызваліць ад прывязі, аддзяліць ад чаго-н. (прывязанае, завязанае).

  • А. каня.
  • А. вяроўку.

|| незак. адвязваць, .

адвярну́цца, ; зак.

  1. Павярнуцца ўбок; павярнуць галаву.

    • А. ад акна.
  2. перан., ад каго-чаго. Парваць сувязі, адносіны з кім-н. і адмовіцца ад чаго-н.

    • А. ад здрадніка.

  • Бог адвярнуўся ад каго (разм.) — пра бесперапынныя няўдачы.

|| незак. адварочвацца, .

адвярну́ць, ; зак.

  1. Павярнуць у другі бок.

    • А. галаву ўбок.
  2. Варочаючы, адняць, адсунуць.

    • А. камень.
  3. Паставіць на месца што-н. перавернутае, абернутае.

    • А. воз.
    • А. ночвы.
  4. Адагнаць, накіраваць у другі бок (пра жывёлу).

    • А. карову ад жыта.
  5. Адагнуць край чаго-н.

    • А. халявы ботаў.
  6. безас. Аб пачуцці агіды, непрыязнасці да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Адвярнула ад гарэлкі.

  • Нос адвярнуць (разм. неадабр.) — выказаць сваё незадавальненне чым-н.

|| незак. адварочваць, .

адвячо́рак, , м.

Перадвячэрні час.

  • Быў ранні а.

|| прым. адвячоркавы, .

  • А. час.

адвячо́ркам, прысл.

Перад самым вечарам.

  • Зайсці а. да суседа.