Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абрыко́с, ✂, м.

Паўднёвае фруктовае дрэва з жоўта-чырвонымі салодкімі пладамі з буйной костачкай, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. абрыкосавы, ✂ і абрыкосны, ✂.

  • Абрыкосавы джэм.
  • Абрыкосная костачка.

абры́нуцца, ✂; зак.

  1. Раптам упасці зверху, абваліцца.

    • Столь абрынулася.
  2. перан., на каго-што. З вялікай сілай напасці, наваліцца; нечакана спасцігнуць каго-, што-н.

    • А. на ворага.
    • Гора абрынулася на бацькоў.

|| незак. абрынацца, ✂.

абры́нуць, ✂; зак.

  1. Імкліва абрушыць што-н. на каго-, што-н.

    • А. на ворага глыбы камення.
  2. перан. З вялікай сілай накіраваць што-н. на каго-н.

    • А. усю злосць на бюракратаў.

|| незак. абрынаць, ✂.

абры́с, ✂, м.

Лінія, якая абмяжоўвае прадмет адной вонкавай рысай; контур.

|| прым. абрысны, ✂.

абрысава́цца, ✂; зак.

Стаць бачным, выразным.

  • Удалечыні абрысаваліся скалы.

|| незак. абрысоўвацца, ✂.

абрысава́ць, ✂; зак.

  1. Абвесці рысай, абчарціць.

  2. перан. Ахарактарызаваць, апісаць.

    • А. сітуацыю.

|| незак. абрысоўваць, ✂.

|| наз. абрысоўка, ✂ і абрысоўванне, ✂.

абры́ў, ✂, м.

  1. гл. абарваць​1, -цца.

  2. Месца, дзе што-н. абарвана.

    • А. лініі.
  3. Круты схіл, адкос берага ракі.

    • Скочыць з абрыву.

абрэвіяту́ра, ✂, ж. (кніжн.).

Слова, складзенае шляхам скарачэння двух ці больш слоў, напр., калгас, ЦЭЦ.

|| прым. абрэвіятурны, ✂.

абрэ́з, ✂, м.

  1. Абрэзаны край, беражок.

    • Кніга з зялёным абрэзам.
  2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.

    • Страляць з абрэза.

◊

  • У абрэз (разм.) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.

    • Грошай у абрэз.

абрэ́зак, ✂, м.

Астатак ад рэзкі чаго-н.

  • Абрэзкі скуры.
  • Абрэзкі дошак.

|| прым. абрэзкавы, ✂.