Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпілава́ць, ✂; зак.

Аддзяліць, адрэзаць пілою.

  • А. тоўсты сук.

|| незак. адпілоўваць, ✂.

адпіса́цца, ✂; зак. (разм.).

Даць фармальны адказ, абмежавацца адпіскай.

|| незак. адпісвацца, ✂.

адпіса́ць, ✂; зак.

  1. Даць пісьмовы адказ на пісьмо, запытанне і пад.

    • А. пісьмо.
  2. Перадаць у спадчыну па завяшчанню.

    • А. дом сыну.

|| незак. адпісваць, ✂.

адпі́ска, ✂, ж.

Фармальны пісьмовы адказ на заяву, просьбу, які не закранае сутнасці справы.

адпіхну́цца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адапхнуцца.

|| незак. адпіхвацца, ✂.

адпіхну́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адапхнуць.

|| незак. адпіхваць, ✂.

адпі́ць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Выпіць крыху, частку чаго-н.

    • А. квасу.
    • А. паўшклянкі малака.
  2. Скончыць піць (разм.).

|| незак. адпіваць, ✂.

адплаці́ць, ✂; зак.

Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.

  • А. людзям дабром за дабро.

|| незак. адплачваць, ✂.

|| наз. адплата, ✂.

адпле́сці, ✂; зак.

Аддзяліць, расплятаючы.

|| незак. адплятаць, ✂.

адплёўвацца, ✂; незак.

Выплёўваць з роту, каб ачысціць яго ад чаго-н. непрыемнага.

|| зак. адплявацца, ✂.