Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адму́чыцца, ; зак. (разм.).

Перастаць мучыцца, перанесці мукі.

  • Адмучылася гаротная.

адмысло́вы, .

  1. Адметны, своеасаблівы.

    • А. скарб паэта.
  2. Спецыяльны, асобага прызначэння.

    • А. інструмент.
  3. Выдатны, цудоўны.

    • А. работнік.
    • А. напітак.

|| наз. адмысловасць, .

адмы́цца, ; зак.

  1. Змыць з сябе бруд.

    • З дарогі ледзь адмыўся.
  2. перан. (звычайна з адмоўем «не»). Аднавіць аб сабе ранейшую думку (разм.).

    • Страціўшы рэпутацыю, да канца дзён не адмыешся.
  3. Знікнуць пры мыцці.

    • Пляма на абрусе адмылася.

|| незак. адмывацца, .

адмы́ць, ; зак.

  1. Мыццём або прамываннем ачысціць (ад бруду, гразі, прымесей і пад.); вымыць.

    • А. рукі.
    • А. залаты пясок.
  2. Змыць што-н. з чаго-н.

    • А. бруд з вопраткі.
    • А. чарнільную пляму.
  3. перан. Зняць віну, ганьбу, грэх; вярнуць гонар.

    • Чорную душу не адмыеш!

|| незак. адмываць, .

|| наз. адмыванне, і адмыўка, .

|| прым. адмывачны, .

адмы́чка, , ж.

Інструмент у выглядзе кручка, якім можна адамкнуць замок.

  • Універсальная а. (таксама перан. безадмоўны, надзейны спосаб; неадабр.).

адмя́кнуць, ; зак.

Стаць мякчэйшым ад вільгаці, размякнуць.

  • Скуры адмяклі.

|| незак. адмякаць, .

адмяні́ць, ; зак.

Аб’явіць несапраўдным, паведаміць, што што-н. не адбудзецца, не будзе ажыццяўляцца.

  • А. пастанову.
  • А. пасяджэнне.

|| незак. адмяняць, і адменьваць, .

|| наз. адмена, .