Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адві́слы, .

Які адвіс, апусціўся; абвіслы.

  • Адвіслыя кішэні.
  • Адвіслыя губы.

|| наз. адвісласць, .

адві́снуць, ; зак.

Апусціцца, страціўшы пругкасць.

  • Шчокі адвіслі.

|| незак. адвісаць, .

адвіта́льны, .

Развітальны, які бывае пры адвітанні.

  • Адвітальныя поціскі рук.

адвіта́цца, ; зак.

Развітацца, абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад.

  • Госці адвіталіся і пайшлі.

|| незак. адвітвацца, .

|| наз. адвітанне, .

адві́ць, ; зак.

Развіваючы, аддзяліць частку навітага.

  • А. частку пражы на клубок.

|| незак. адвіваць, .

адво́д, , м.

  1. гл. адвесці.

  2. Заява аб адхіленні каго-н. ад удзелу ў чым-н.

    • Даць а. кандыдату.
  3. Адгалінаванне (у трубе, электрасетцы і пад.).

    • А. ад батарэі.

  • Для адводу вачэй (разм.) — з мэтай адцягнуць увагу ад чаго-н.

адво́дак, , м.

  1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя асобна для самастойнага росту.

    • Размнажэнне адводкамі.
  2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога.

адво́дны, .

Які служыць для адводу чаго-н. убок.

  • Адводная труба.
  • А. канал.

адво́льны, .

  1. Нічым не абмежаваны, вольны.

    • Адвольныя рухі.
  2. Які праводзіцца самавольна.

    • Адвольнае рашэнне.
  3. Бяздоказны, непераканаўчы, беспадстаўны.

    • Адвольнае тлумачэнне.

|| наз. адвольнасць, .

адвучы́цца, ; зак.

  1. ад чаго і з інф. Адвыкнуць ад чаго-н.

    • А. курыць.
  2. Закончыць навучанне або знаходзіцца на вучобе нейкі час (разм.).

    • А. ў сярэдняй школе.
    • Адвучыўся год на курсах.

|| незак. адвучвацца, .