Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднаку́рснік, ✂, м.

Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім-н.

  • Артыкул майго аднакурсніка.

|| ж. аднакурсніца, ✂.

аднале́тнік, ✂, м.

Аднагадовая расліна.

адналю́б, ✂, м.

Чалавек, які ўсё жыццё верны адной сваёй любові.

|| ж. адналюбка, ✂.

аднамато́рны, ✂.

З адным маторам.

  • А. самалёт.

аднаме́рны, ✂.

Аднолькавай меры, працягласці; раўнамерны.

  • Аднамерныя адрэзкі.

|| наз. аднамернасць, ✂.

аднаме́сны, ✂.

З месцам для аднаго чалавека.

  • Аднамесная палата.

аднамы́снасць, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і аднадумнасць.

аднамы́снік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і аднадумец.

аднамы́сны, ✂.

Які прытрымліваецца адных думак, поглядаў з кім-н.

  • Аднамысныя людзі.

аднапакаёвы, ✂.

Які складаецца з аднаго пакоя.

  • Аднапакаёвая кватэра.