Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

або́знік, , м.

  1. Абозны возчык, фурман.

  2. Ваеннаслужачы абозных часцей (разм.).

  3. перан. Той, хто адстае, пляцецца ў хвасце (разм.).

    • Раўняцца па перадавіках, а не па абозніках.

або́зня, , ж.

Халодная будыніна, дзе знаходзяцца калёсы, сані і пад.

  • На зіму калёсы паставілі ў абозню.

або́і, .

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання сцен у памяшканнях; шпалеры.

|| прым. абойны, .

  • Абойная фабрыка.

або́йма, , ж.

  1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі.

    • А. патронаў.
  2. Скаба, абруч і пад., якія служаць для замацавання частак машын, збудаванняў і пад. (спец.).

    • Жалезабетонная а.
  3. перан. Рад, набор чаго-н. (пра тое, што з’яўляецца адно за адным; разм., часцей неадабр.).

    • Цэлая а. аргументаў.

або́ймы, .

Абрамленне, акружэнне.

  • Азёры ў пышных абоймах лазы.

або́йшчык, , м.

Майстар, спецыяліст па абіўцы мэблі, дзвярэй.

або́лтус, , м. (разм. лаянк.)

Дурань, гультай, нядбайнік.

або́ра1, , ж. (уст.).

Тонкія вяровачкі ў лапцях, якімі абмотваюцца анучы.

  • Развязаліся аборы.

|| прым. аборачны, .

або́ра2, , ж. (уст.).

Хлеў для кароў, кароўнік.

або́рка1, , ж.

Невялікая, тонкая вяровачка; шпагаціна.

  • Перавязаць пакунак аборкай.