Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адстая́ць​2, ✂; зак.

Прысутнічаючы дзе-н., прастаяць да канца.

  • А. на нагах увесь сеанс.

|| незак. адстойваць, ✂.

адсто́й, ✂, м.

Асадак з вадкасці на дне пасудзіны.

адсто́йнік, ✂, м. (спец.).

Басейн або рэзервуар, у якім адстойваецца вадкасць.

адсто́йны, ✂.

Які служыць для адстойвання, ачышчэння вадкасці.

  • А. бак.

адсто́яцца, ✂; зак.

  1. Пра вадкасць: пастаяўшы, выдзеліць з сябе асадак.

  2. перан. Канчаткова сфарміравацца (пра думкі, погляды).

    • Думка адстоялася, ўсё стала зразумелым.

|| незак. адстойвацца, ✂.

адстраля́цца, ✂; зак.

  1. Адбіцца стральбой.

    • А. ад ваўкоў.
  2. Скончыць стральбу (разм.).

    • Падраздзяленне адстралялася.

|| незак. адстрэльвацца, ✂.

адстро́іць, ✂; зак.

Надаць які-н. пэўны выгляд (шляхам рамонту і пад.).

  • А. кватэру.

|| незак. адстройваць, ✂.

адстры́гчы, ✂; зак.

Адрэзаць стрыжкай.

  • А. валасы.

|| незак. адстрыгаць, ✂.

адстрэ́ліць, ✂; зак. (разм.).

  1. Адарваць куляй, снарадам.

    • А. палец.
  2. Забіць (звера) па асобым дазволе.

    • А. лася.

|| незак. адстрэльваць, ✂.

адстрэ́льваць, ✂; незак.

  1. гл. адстрэліць.

  2. Паляваць на каго-н., забіваючы па дазволу і пад. (спец.).

    • А. дзікіх качак.

|| наз. адстрэл, ✂.

  • А. ваўкоў.