Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпіса́ць, ✂; зак.

  1. Даць пісьмовы адказ на пісьмо, запытанне і пад.

    • А. пісьмо.
  2. Перадаць у спадчыну па завяшчанню.

    • А. дом сыну.

|| незак. адпісваць, ✂.

адпі́ска, ✂, ж.

Фармальны пісьмовы адказ на заяву, просьбу, які не закранае сутнасці справы.

адпіхну́цца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адапхнуцца.

|| незак. адпіхвацца, ✂.

адпіхну́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адапхнуць.

|| незак. адпіхваць, ✂.

адпі́ць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Выпіць крыху, частку чаго-н.

    • А. квасу.
    • А. паўшклянкі малака.
  2. Скончыць піць (разм.).

|| незак. адпіваць, ✂.

адплаці́ць, ✂; зак.

Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.

  • А. людзям дабром за дабро.

|| незак. адплачваць, ✂.

|| наз. адплата, ✂.

адпле́сці, ✂; зак.

Аддзяліць, расплятаючы.

|| незак. адплятаць, ✂.

адплёўвацца, ✂; незак.

Выплёўваць з роту, каб ачысціць яго ад чаго-н. непрыемнага.

|| зак. адплявацца, ✂.

адплы́сці, ✂ і адплы́ць, ✂; зак.

Паплыўшы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. або выйсці ў плаванне.

  • А. ад берага.
  • А. ў падарожжа.

|| незак. адплываць, ✂.

|| наз. адплыццё, ✂ і адплыванне, ✂.

  • Адплыццё парахода.

адплю́шчыць, ✂; зак.

Расплюшчыць, адкрыць (вочы).

|| незак. адплюшчваць, ✂.