Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адду́шнік, ✂, м.

Тое, што і аддушына (у 1 знач.).

адду́шына, ✂, ж.

  1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму і пад.

    • А. ў печы.
  2. перан. Тое, што дае выхад чаму-н. (пачуццям, настрою і пад.).

    • Знайсці аддушыну ў гутарках з блізкім чалавекам.

адды́мны, ✂.

Такі, які можна зняць, адняць, аддзяліць.

  • Аддымныя дзверцы.

адды́хацца, ✂; зак.

Перавесці дух, пачаць зноў роўна дыхаць.

  • А. пасля бегу.

|| незак. аддыхвацца, ✂.

адды́шка, ✂, ж. (разм.).

Кароткі перапынак для адпачынку.

  • Бегчы без аддышкі.