Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абкруці́цца, ✂; зак.

  1. Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца.

    • А. коўдрай.
  2. Абвіцца вакол чаго-н.

    • Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.
  3. Ажаніцца (разм.).

|| незак. абкручвацца, ✂.

абкруці́ць, ✂; зак.

  1. Абматаць, абвіць што-н. вакол чаго-н.

    • А. шалік вакол шыі.
  2. Заматаць, укруціць што-н. чым-н.

    • А. нагу бінтам.
  3. Абхітрыць (разм.).

    • Абкруціў мужык пана.
  4. Ажаніць (разм.).

    • Абкруцілі хлопца, як бачыш.

|| незак. абкручваць, ✂.

абкрыва́віцца, ✂; зак.

Тое, што і акрывавіцца.

|| незак. абкрываўлівацца, ✂.

абкрыва́віць, ✂; зак.

Тое, што і акрывавіць.

  • А. вопратку.

|| незак. абкрываўліваць, ✂.

абкры́цца, ✂; зак.

Тое, што і акрыцца.

  • А. хусткай.

|| незак. абкрывацца, ✂.

абкры́ць, ✂; зак.

Тое, што і акрыць.

  • А. плечы хусткай.
  • Маладое жыта поле ўсё абкрыла.

|| незак. абкрываць, ✂.

абкрышы́цца, ✂; зак.

Раскрышыцца па паверхні, па краях.

  • Цэгла старога муру абкрышылася.

|| незак. абкрышвацца, ✂.

абкрышы́ць, ✂; зак.

Раскрышыць што-н. з краёў.

  • А. хлеб.

|| незак. абкрышваць, ✂.

абкуро́дымець, ✂; зак. (разм.).

Пакрыцца гарам, сажай, зрабіцца чорным ад дыму.

  • А. на пажары.

абкуро́дыміць, ✂; зак. (разм.).

Пакрыць гарам, сажай што-н.

  • А. шкло.

|| незак. абкуродымліваць, ✂.