Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абвіну́ць, ; зак.

  1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

    • А. кнігу паперай.
    • А. хворага коўдрай.
  2. перан. Абкружыць, абступіць.

    • Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвінаць, .

|| наз. абвінанне, .

абві́слы, .

Які абвіс, адцягнуўся ўніз.

  • Абвіслыя шчокі.

|| наз. абвісласць, .

абві́снуць, ; зак.

  1. Апусціцца ўніз.

    • Галіны дрэва абвіслі.
  2. Павіснуць ад знямогі.

    • Рукі ў хворага абвіслі.
  3. Адцягнуцца, апусціцца.

    • Скура на твары абвісла.
  4. Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку).

    • Падкладка паліто абвісла.

|| незак. абвісаць, .

абві́цца, ; зак.

  1. Абматацца вакол чаго-н., абвіць што-н.

    • Пуга абвілася вакол пугаўя.
  2. Абвіць, абхапіць што-н.

    • Хмель абвіўся вакол балкона.
    • Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі.

|| незак. абвівацца, .

абві́ць, ; зак.

  1. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н., апаясаць.

    • А. провад ізаляцыйнай стужкай.
    • А. косы вакол галавы.
  2. Аплесці галінамі (пра расліны).

    • Хмель абвіў слупы паркана.

|| незак. абвіваць, .

|| наз. абвіўка, і абвіванне, .

абво́д, , м.

  1. гл. абвесці.

  2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. (спец.).

    • Унутраны а.
  3. часцей абводы, -аў. Вонкавыя абрысы корпуса судна (спец.).

абво́страны, .

  1. Пра рысы твару: завостраны, схуднелы.

    • Твар з абвостранымі скуламі.
  2. Больш востры, чым звычайна, павышаны, узмоцнены.

    • А. слых.
  3. Напружаны, непрыязны.

    • Абвостраныя сямейныя адносіны.

|| наз. абвостранасць, .

абву́гліцца, ; зак.

Абгарэць зверху па краях.

  • Палена абвуглілася.

|| незак. абвуглівацца, .

абву́гліць, ; зак.

Абпаліць зверху.

  • А. палена.
  • Пажар абвугліў дрэвы.

|| незак. абвугліваць, .

|| наз. абвугліванне, .

абву́зіць, ; зак.

Зрабіць занадта вузкім.

  • А. касцюм.

|| незак. абвужваць, .