Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкры́ць, ; зак.

  1. Тое, што і адчыніць.

    • А. хату.
    • А. вокны.
  2. Зрабіць даступным для чаго-н., раскрыць, распячатаць, адкаркаваць і пад.

    • А. кансервы.
    • А. бутэльку.
    • А. пісьмо.
  3. Раскрыць, разамкнуць.

    • А. кніжку.
    • А. ноты.
    • А. вочы.
  4. Зняць што-н. зверху, агаліць.

    • А. твар.
    • А. грудзі.
  5. Увесці ў дзеянне, пусціць што-н.

    • А. газ.
    • А. ваду.
  6. Выявіць, паведаміць адкрыта, не тоячыся, што-н.

    • А. праўду.
    • А. свае планы.
  7. Даць шырокія магчымасці для развіцця чаго-н.

    • А. дарогу новаму.
  8. Пачаць што-н., пакласці пачатак якім-н. дзеянням, дзейнасці.

    • А. сход.
    • А. рахунак.
    • А. тэатральны сезон.
    • А. агонь (пачаць страляць).
  9. Устанавіць наяўнасць, існаванне чаго-н.

    • А. залежы вугалю.
    • А. сакрэт.
    • А. Амерыку (перан. сказаць, аб’явіць тое, што даўно вядома; іран.).

|| незак. адкрываць, .

|| наз. адкрыццё, і адкрыванне, .

адкрэ́сліць, ; зак.

Аддзяліць або выдзеліць рыскай.

  • А. патрэбны тэкст у кнізе.

|| незак. адкрэсліваць, .

адкукава́ць, ; зак.

  1. Скончыць, перастаць кукаваць.

    • Адкукавала зязюля.
  2. перан. Адбыць пэўны час у цяжкіх умовах (разм.).

    • Дзесяць месяцаў адкукаваў у каталажцы.

адку́ль, прысл.

  1. пыт. З якога месца, з якой крыніцы.

    • А. едзеце?
    • А. гэта вядома?
  2. адноснае. З таго месца (пра якое гаворыцца ў дадзеным сказе).

    • Мы глянулі туды, адкуль пачуліся галасы.

адку́ль-не́будзь, прысл.

З якога-н. месца, з якой-н. крыніцы.

  • Адкуль-небудзь даведаемся.

адкупі́цца, ; зак. (уст.).

Вызваліцца ад якой-н. залежнасці, ад якіх-н. абавязкаў за плату, хабар і пад. і выкупіць сябе.

  • Ледзь адкупіўся.

|| незак. адкупляцца, .

адкупі́ць, ; зак.

  1. Атрымаць права на што-н., заплаціўшы грошы; узяць на водкуп; купіць (уст.).

    • А. увесь ураджай.
  2. Купіўшы што-н., аддаць замест сапсаванага, згубленага (разм.).

    • А. кнігу.

|| незак. адкупляць, .

адку́пшчык, , м.

Уладальнік водкупу.

адкусі́ць, ; зак.

Аддзяліць зубамі або кусачкамі, шчыпцамі.

  • А. хлеба.
  • А. кавалак дроту.

|| незак. адкусваць, .

адлаві́ць, ; зак.

  1. Скончыць лавіць.

  2. Злавіць, вылавіць (спец.).

    • А. шмат рыбы.

|| незак. адлоўліваць, .

|| наз. адлоўліванне, і адлоў, .