Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адчыркну́ць, ✂; зак.

Адкрэсліць, адчарціць.

  • А. алоўкам цікавае месца ў кнізе.

|| незак. адчыркваць, ✂.

адчы́сціць, ✂; зак.

  1. Чысцячы, зняць, вывесці.

    • А. пляму.
  2. Вымыць, вычысціць што-н.

    • А. кацёл.

|| незак. адчышчаць, ✂.

|| наз. адчыстка, ✂.

адчыта́цца, ✂; зак.

Паведаміць аб сваёй рабоце, дзейнасці.

  • А. перад камісіяй.

|| незак. адчытвацца, ✂.

адчыта́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Прачытаць што-н., скончыць чытаць.

    • А. курс літаратуры.
  2. Зрабіць каму-н. папрок за што-н., прабраць каго-н.

    • Строга а. за парушэнне дысцыпліны.

|| незак. адчытваць, ✂.

адчэ́пнае, ✂, н.

У выразе: даць адчэпнага (разм.) — даць што-н., каб адчапіліся.

адчэ́рпаць, ✂; зак.

Чэрпаючы, узяць, адбавіць чаго-н.

  • А. частку вады.

|| незак. адчэрпваць, ✂.

адчэ́рпнуць, ✂; зак.

Чэрпаючы, адбавіць частку чаго-н.

  • А. вады з вядра.

|| незак. адчэрпваць, ✂.