Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпачы́ць, ✂; зак.

Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце.

  • А. на Нарачы.

|| незак. адпачываць, ✂.

адпая́цца, ✂; зак.

Аддзяліцца пры награванні (аб прыпаянай частцы).

  • У самавара адпаяўся кран.

|| незак. адпайвацца, ✂.

адпая́ць, ✂; зак.

Награваючы, аддзяліць прыпаяную частку чаго-н.

  • А. дэталь.

|| незак. адпайваць, ✂.

|| наз. адпайванне, ✂.

адпераза́цца, ✂; зак.

Зняць з сябе дзягу, пояс і пад. і расперазацца.

|| незак. адпяразвацца, ✂.

адпераза́ць, ✂; зак.

Зняць дзягу, пояс і пад.

|| незак. адпяразваць, ✂.

адпе́рці, ✂; зак.

Адчыніць, зняўшы запоры.

  • А. дзверы.

|| незак. адпіраць, ✂.

адпе́рціся, ✂; зак.

  1. Будучы ў зачыненым памяшканні, адчыніць яго.

    • Дзверы адперліся.
  2. Не прызнацца ў чым-н., адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

    • А. ад сваіх слоў.

|| незак. адпірацца, ✂.

|| наз. адпіранне, ✂.

адпе́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць пець; адспяваць.

    • Адпелі птушкі свае песні.
  2. Выканаць абрад адпявання.

    • Адпелі нябожчыка.

|| незак. адпяваць, ✂.

адпілава́ць, ✂; зак.

Аддзяліць, адрэзаць пілою.

  • А. тоўсты сук.

|| незак. адпілоўваць, ✂.

адпіса́цца, ✂; зак. (разм.).

Даць фармальны адказ, абмежавацца адпіскай.

|| незак. адпісвацца, ✂.