Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адгаро́дка, ✂, ж.

Тое, што і перагародка.

  • Дашчаная а.

адгарта́ць, ✂; зак.

Гартаючы, перакінуць некалькі лістоў (кнігі, сшытка і пад.).

  • А. шэсць старонак.

|| незак. адгортваць, ✂.

адгарэ́лы, ✂.

Які адгарэў, адпаў, адваліўся.

  • А. сучок.

адгарэ́ць, ✂; зак.

  1. Кончыць гарэць.

  2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

    • Сук адгарэў.
  3. перан. Скончыцца, мінуцца.

    • Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адгарваць, ✂ і адгараць, ✂.

адгасці́ць, ✂; зак.

  1. Пагасціць некаторы час.

    • Цэлы месяц адгасціў у сяброў.
  2. Скончыць гасціць.

адгасцява́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адгасціць.

адглыну́ць, ✂; зак. (разм.).

Адпіць, крыху глынуўшы.

  • А. вады.

адглянцава́ць, ✂; зак.

Навесці глянец, бляск на што-н.

  • А. паркет.

адгні́сці, ✂; зак.

Тое, што і адгніць.

адгні́ць, ✂; зак.

Згніўшы, адваліцца, адпасці.

  • Сукі на дрэве адгнілі.

|| незак. адгніваць, ✂.