Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аб’яві́цца, ✂; зак.

  1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся; падаць вестку.

    • Не гаруй, яшчэ аб’явіцца твой брат.
  2. Выказаць жаданне што-н. зрабіць.

    • Ехаць па дровы аб’явіўся старэйшы сын.

|| незак. аб’яўляцца, ✂.

аб’яві́ць, ✂; зак.

Тое, што і абвясціць.

  • А. аб сходзе.

|| незак. аб’яўляць, ✂.

|| наз. аб’ява, ✂.

аб’ядзе́нне, ✂, н. (разм.).

Пра што-н. вельмі смачнае.

  • Пірог з грыбамі — гэта а.

аб’ядна́льны, ✂.

Які вядзе да аб’яднання, згуртавання.

  • А. з’езд.

аб’ядна́нне, ✂, н.

  1. гл. аб’яднацца, -ць.

  2. Арганізацыя, саюз.

    • Вытворчае а.
    • Літаратурнае а.

аб’ядна́ны, ✂.

Сумесны, злучаны.

  • Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
  • Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл.

|| наз. аб’яднанасць, ✂.

аб’ядна́цца, ✂; зак.

  1. Утварыць адно цэлае, злучыцца.

    • А. ў кааператыў.
  2. Згуртавацца.

    • А. ў барацьбе за мір.

|| незак. аб’ядноўвацца, ✂.

|| наз. аб’ядноўванне, ✂ і аб’яднанне, ✂.

аб’ядна́ць, ✂; зак.

  1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.

    • А. два раёны ў адзін.
  2. Згуртаваць.

    • А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.

|| незак. аб’ядноўваць, ✂.

|| наз. аб’ядноўванне, ✂.

|| наз. аб’яднанне, ✂.

аб’язны́, ✂.

Такі, па якім аб’язджаюць.

  • А. шлях.
  • Аб’язная дарога.

аб’яўле́нне, ✂, н.

  1. гл. аб’явіць.

  2. Паведамленне, аб’ява аб чым-н. у вуснай або пісьмовай форме, абвяшчэнне.