Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абязлю́дзелы, .

Які стаў бязлюдным, пустэльным.

  • Абязлюдзелая вёска.

абязлю́дзець, ; зак.

Стаць бязлюдным, пустэльным.

  • Пляж абязлюдзеў.

абязлю́днець, ; зак.

Тое, што і абязлюдзець.

абязры́бець, ; зак.

Стаць бязрыбным.

  • Возера абязрыбела.

абялі́ць, ; зак.

  1. Зрабіць белым.

    • А. дрэвы ў садзе.
  2. Зняць скуру з забітай жывёліны (разм.).

    • А. барана.
  3. Зняць кару з дрэва.

    • А. ліпу.
  4. перан. Апраўдаць каго-н., зняць падазрэнне.

    • Цяжка а. таго, хто сам сябе ачарніў.

|| незак. абельваць, і абяляць, .

абярну́цца, ; зак.

  1. Паваліцца на бок, перакуліцца.

    • Воз з сенам абярнуўся.
  2. Павярнуць галаву, тулава назад, аглянуцца.

    • А. на знаёмы голас.
  3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.).

    • За гадзіну можна два разы а.
  4. перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы напрамак, сэнс.

    • Гора абярнулася ў радасць.
    • Хто ведае, як усё абернецца.
  5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

    • А. дрэвам.
  6. Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).

    • Капітал абярнуўся ў адзін год.
  7. Змяніць веру.

    • А. ў іншую веру.

|| незак. абарочвацца, .

абярну́ць, ; зак.

  1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

    • А. воз са снапамі.
    • А. збан з малаком.
  2. Павярнуць назад ці ўбок.

    • А. твар да суседа.
  3. Накіраваць, пусціць у абарот.

    • А. капітал.
  4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

    • У жарт здарэнне а.
  5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

    • А. у воўка.
    • А. у камень.
  6. Схіліць да чаго-н.

    • А. у сваю веру.
  7. Прыдаць іншы напрамак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

    • А. справу на сваю карысць.

|| незак. абарочваць, .

абярэ́мак, , м.

Ноша ў такім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэма.

  • Цягалі сена віламі і абярэмкамі.
  • Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі).
  • А. дроў.
  • А. саломы.

абяско́лерыцца, ; зак.

  1. Стаць бясколерным, менш яркім па афарбоўцы.

    • Тканіна абясколерылася.
  2. перан. Страціць яркія індывідуальныя асаблівасці, стаць невыразным.

|| незак. абясколервацца, .

абяско́лерыць, ; зак.

  1. Зрабіць бясколерным, зменшыць яркасць афарбоўкі.

    • А. тканіну.
  2. перан. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.

|| незак. абясколерваць, .

|| наз. абясколерванне, .

|| наз. абясколеранне, .