Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абшы́ўка, , ж.

  1. гл. абшыць.

  2. Тое, чым абшыта што-н.

    • Футравая а.

|| прым. абшывачны, .

абшы́ць, ; зак.

  1. Прышыць па краях або паверхні; зашыць у што-н.

    • А. паліто футрам.
    • А. пасылку палатном.
  2. Абабіць дошкамі, бляхай і пад.

    • А. хату.
  3. Пашыць адзенне для ўсіх, многіх або ўсё неабходнае для каго-н. (разм.).

    • А. усю сям’ю.

|| незак. абшываць, .

|| наз. абшыванне, і абшыўка, .

|| прым. абшывачны, .

  • Абшывачныя матэрыялы.

абшэ́рхлы, (разм.).

Крыху абсохлы, зацвярдзелы.

  • Абшэрхлая зямля.

абшэ́рхнуць, ; зак. (разм.).

Крыху абсохнуць зверху, зацвярдзець.

  • Зямля абшэрхла на ветры.

абшэ́ўка, , ж.

Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, манжэта.

|| прым. абшэвачны, .