Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абмачы́ць, ✂; зак.

Зрабіць мокрым, намачыць.

  • Дождж абмачыў усяго да нітачкі.

|| незак. абмочваць, ✂.

|| звар. абмачыцца, ✂.

|| незак. абмочвацца, ✂.

абмежава́льнік, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне, якое абмяжоўвае дзеянне чаго-н.

  • А. хуткасці.
  • Сашнікі сеялак забяспечаны абмежавальнікамі глыбіні.

абмежава́льны, ✂.

Які прадугледжвае абмежаванне; накіраваны на абмежаванне.

  • Абмежавальныя меры.

абмежава́нне, ✂, н.

  1. гл. абмежаваць.

  2. Правіла, якое абмяжоўвае пэўныя дзеянні, ставіць каго-, што-н. у пэўныя рамкі.

    • А. ў выкарыстанні выбуховых рэчываў.

абмежава́ны, ✂.

  1. Нязначны, невялікі.

    • Абмежаваныя грашовыя сродкі.
  2. перан. Пра чалавека: неразвіты, недалёкі, адсталы.

    • А. чалавек.

|| наз. абмежаванасць, ✂.

абмежава́цца, ✂; зак.

Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н., задаволіцца чым-н.

  • А. дасягнутым.

|| незак. абмяжоўвацца, ✂.

абмежава́ць, ✂; зак.

Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю-н. сферу дзейнасці.

  • А. дакладчыка рэгламентам.
  • А. права ўвозу.

|| незак. абмяжоўваць, ✂.

|| наз. абмежаванне, ✂.

абме́жак, ✂, м.

Тое, што і узмежак.

абме́н, ✂, м.

  1. гл. абмяняць, -цца.

  2. У эканоміцы: працэс руху тавараў як форма размеркавання вырабленых грамадствам каштоўнасцей.

○

  • Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме пры засваенні ежы.

абме́нны, ✂.

Які служыць для абмену чаго-н.

  • А. пункт.
  • Абменная аперацыя.