Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абкача́ць, ✂; зак.

Пераварочваючы з боку на бок; пакрыць чым-н.

  • А. рыбу ў муцэ.

|| незак. абкачваць, ✂.

|| наз. абкачванне, ✂.

абквэ́цацца, ✂; зак. (разм.).

Абмазацца чым-н., зрабіцца брудным, запэцкацца.

абквэ́цаць, ✂; зак. (разм.).

Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць.

  • А. вопратку.

абкі́даць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, пакрыць каго-, што-н., абсыпаць.

    • А. дрэва зямлёй.
  2. каго-што. Пакрыць высыпкай.

    • Губы абкідала (безас.).
  3. Абшыць краі тканіны.

    • А. петлі ў кашулі.

|| незак. абкідаць, ✂ і абкідваць, ✂.

|| наз. абкіданне, ✂ і абкідванне, ✂.

абкітава́ць, ✂; зак.

Замазаць кітам шчыліны, пазы.

  • А. вокны.

|| незак. абкітоўваць, ✂.

|| наз. абкітоўванне, ✂ і абкітоўка, ✂.

абкла́дка, ✂, ж.

  1. гл. абкласці і аблажыць.

  2. Тое, чым абкладзена (абложана) што-н.

    • Дзярновая а.

абкла́сці, ✂; зак.

  1. Пакласці што-н. вакол каго-, чаго-н.
  • А. хворага грэлкамі.
  1. Пакрыць усю паверхню чым-н.

    • А. сцяну пліткай.
  2. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.

    • Хмары абклалі неба.
    • Горла абклала (безас. і пра налёт у горле).
  3. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

    • А. мядзведзя ў берлагу.
    • А. крэпасць.
  4. Вызначыць падатак, пошліну і пад.

    • А. падаткам.
  5. Груба аблаяць (разм.).

    • А. моцным словам.

|| незак. абкладаць, ✂ і абкладваць, ✂.

|| звар. абкласціся, ✂.

|| незак. абкладацца, ✂ і абкладвацца, ✂.

|| наз. абкладанне, ✂, абкладванне, ✂ і абкладка, ✂.

абкле́іць, ✂; зак.

Пакрыць чым-н., наклейваючы.

  • А. сцены абоямі.

|| незак. абклейваць, ✂.

|| наз. абклейка, ✂ і абклейванне, ✂.

абко́ўзаць, ✂; зак. (разм.).

Коўзаючыся, зрабіць пэўнае месца слізкім, прыгодным для катання.

|| незак. абкоўзваць, ✂.

абкружы́ць, ✂; зак.

Тое, што і акружыць.

  • А. увагай і клопатамі хворага.

|| незак. абкружаць, ✂.

|| наз. абкружэнне, ✂.