абкласці дзеяслоў | закончанае трыванне
- Пакласці што-н. вакол каго-, чаго-н.
- А. хворага грэлкамі.
-
Пакрыць усю паверхню чым-н.
- А. сцяну пліткай.
-
што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.
- Хмары абклалі неба.
- Горла абклала (безасабовая форма і пра налёт у горле).
-
Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).
- А. мядзведзя ў берлагу.
- А. крэпасць.
-
Вызначыць падатак, пошліну і пад.
- А. падаткам.
-
Груба аблаяць (размоўнае).
- А. моцным словам.
|| незакончанае трыванне: абкладаць і абкладваць.
|| зваротны стан: абкласціся.
|| незакончанае трыванне: абкладацца і абкладвацца.
|| назоўнік: абкладанне, абкладванне і абкладка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)