Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абве́трыцца, ✂; зак.

  1. Зрабіцца агрубелым, шурпатым ад ветру (пра твар, губы і пад.).

    • Твар абветрыўся.
  2. Абсохнуць на ветры.

    • Збажына абветрылася.

|| незак. абветрывацца, ✂.

абве́трыць, ✂; зак.

Зрабіць грубым, шурпатым (пра скуру на твары, руках).

  • А. твар.
  • Мне абветрыла губы (безас.).
  • Абветраныя рукі.

|| незак. абветрываць, ✂.

абве́шаць, ✂; зак.

Развешаць што-н. па ўсёй паверхні або вакол чаго-н., увешаць.

  • А. сцены малюнкамі.

|| незак. абвешваць, ✂.

|| звар. абвешацца, ✂.

|| незак. абвешвацца, ✂.

абве́яць, ✂; зак.

  1. Абадзьмуць паветранай плынню.

    • Ветрык абвеяў калоссе.
  2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.).

    • Моцны вецер абвеяў сухое лісце.
  3. Абсыпаць чым-н.

    • Падарожнага абвеяла (безас.) снегам.

|| незак. абвяваць, ✂ і абвейваць, ✂.

абвінава́ўца, ✂, м.

Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н., падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе.

  • Дзяржаўны а.
  • Грамадскі а.

абвінава́ўчы, ✂.

Які змяшчае ў сабе абвінавачанне.

  • Абвінаваўчае заключэнне.

абвінава́ціць, ✂; зак.

  1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н.

    • А. у няшчырасці.
  2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору.

|| незак. абвінавачваць, ✂.

|| наз. абвінавачванне, ✂.

абвінава́чанне, ✂, н.

  1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н.

    • Зняць а.
    • Судзіць па абвінавачанню ў крадзяжы.
  2. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае.

    • Сведкі абвінавачання.

абвінава́чаны, ✂, м.

Той, каму прад’яўлена абвінавачанне.

  • А. быў апраўданы судом.

|| ж. абвінавачаная, ✂.

абвіну́цца, ✂; зак.

Абгарнуцца, ахінуцца.

  • А. хусткай.

|| незак. абвінацца, ✂.