Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адка́тка, ✂, ж.

  1. гл. адкаціць.

  2. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў (спец.).

    • Падземная а. руды.

|| прым. адкатачны, ✂.

  • А. вагон.
  • Адкатачныя работы.

адка́тчык, ✂, м.

Горнарабочы, які працуе на адкатцы.

  • А. вугалю.

|| ж. адкатчыца, ✂.

|| прым. адкатчыцкі, ✂.

адкаці́цца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць.

    • Кола адкацілася.
    • Хваля адкацілася ад берага (перан.).
  2. перан. Пра войска: хутка адступіць пад націскам праціўніка.

    • Адкаціўся вораг за раку.

|| незак. адкочвацца, ✂.

|| наз. адкат, ✂.

адкаці́ць, ✂; зак.

Коцячы, перамясціць што-н. у іншае месца.

  • А. бервяно.

|| незак. адкочваць, ✂.

|| наз. адкат, ✂ і адкатка, ✂.

адкача́ць, ✂; зак.

Вярнуць чалавеку прытомнасць.

  • Ледзь адкачалі тапельца.

|| незак. адкачваць, ✂.

адка́шляцца, ✂; зак.

Кашляючы, прачысціць горла, выдаліць макроту.

  • Ён адкашляўся і пачаў гаварыць.

|| незак. адкашлівацца, ✂.

адка́шляць, ✂; зак.

Кашляючы, выплюнуць; выдаліць што-н. кашлем.

  • А. макроту.

|| незак. адкашліваць, ✂.

|| аднакр. адкашлянуць, ✂.

адквітне́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць квітнець, цвісці; адцвісці.

    • Адквітнелі каштаны.
  2. перан. Пражыць маладыя гады, страціць свежасць, пастарэць.

адкі́даць, ✂; зак.

Адкінуць за некалькі разоў.

  • А. дровы з двара.

|| незак. адкідаць, ✂.

адкідны́, ✂.

Які адкідваецца, прымацаваны адным краем.

  • З адкідным верхам машына.
  • Адкідное крэсла.