Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкалупі́ць, ; зак. (разм.).

Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць.

  • А. кавалачак пірага.

|| незак. адкалупліваць, .

адкамандзірава́ць, ; зак.

Камандзіраваць, накіраваць на працу ці вучобу ў іншае месца, у якую-н. арганізацыю, установу.

  • А. на курсы механізатараў.

|| незак. адкамандзіроўваць, .

|| наз. адкамандзіроўванне, .

адкапа́ць, ; зак.

  1. Капаючы, адшукаць, дастаць.

    • А. клад.
    • А. чалавека, заваленага зямлёй.
  2. перан. Адшукаць; знайсці што-н. рэдкае і пад. (разм.).

    • Дзе вы адкапалі такую кнігу?

|| незак. адкопваць, .

|| наз. адкопванне, і адкопка, .

адкара́скацца, ; зак. (разм.).

Пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.

  • Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.

|| незак. адкарасквацца, .

адкаркава́ць, ; зак.

Адаткнуць, выняць корак.

  • А. бутэльку.

|| незак. адкаркоўваць, .

адкармі́ць, ; зак.

Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць.

  • А. кабана.

|| незак. адкормліваць, .

|| звар. адкарміцца, .

|| незак. адкормлівацца, .

|| наз. адкорм, .

  • Паставіць свіней на а.

адкаса́цца, ; зак.

Адвярнуцца, апусціцца (пра што-н. закасанае).

  • Рукавы адкасіліся.

адкаса́ць, ; зак. (разм.).

Адвярнуць, апусціць што-н. закасанае.

  • А. рукавы.

|| незак. адкасваць, .

адкасі́ць, ; зак.

  1. Скасіць невялікую частку чаго-н. (ад краю).

    • А. траву ад дарогі.
  2. Скончыць касьбу, пакасіць пэўны час.

    • Ён тры дні адкасіў.
  3. Разлічыцца, адрабіць на касьбе.

    • А. за доўг.

|| незак. адкошваць, .

адкасну́цца, ; зак. (разм.).

Адчапіцца, адстаць, адвязацца.

  • Адкасніся ад мяне!
  • Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся (прыказка).