Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аднаві́ць, ; зак.

  1. Вярнуць да ранейшага нармальнага стану.

    • А. краіну.
    • А. здароўе.
  2. перан. Нанава ўзнавіць, прыпомніць.

    • А. у памяці.
  3. Вярнуць каму-н. ранейшае службовае становішча.

    • А. у правах члена арцелі.
  4. Пачаць зноў перарванае дзеянне, адносіны.

    • А. дружбу.

|| незак. аднаўляць, .

|| незак. аднаўленне, .

|| прым. аднаўленчы, .

  • А. перыяд.

аднаво́р, , м.

У выразе: (сеяць) у аднавор (разм.) — пра сяўбу на полі, узараным адзін раз.

аднавяско́вец, , м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да каго-н. іншага з гэтай вёскі.

|| ж. аднавяскоўка, .

аднагадо́вы, .

  1. Ва ўзросце аднаго года.

    • А. хлопчык.
  2. Працягласцю ў адзін год.

    • Аднагадовыя курсы.
  3. Які развіваецца і адмірае на працягу аднаго года (спец.).

    • Аднагадовыя травы.

аднагало́снасць, , ж.

  1. Поўная згода ўсіх па якім-н. пытанні.

  2. Аднадушная падача галасоў за адно і тое ж рашэнне пры галасаванні.

    • Прынцып аднагалоснасці.

аднагало́сны, .

Прыняты ўсімі, аднадушны.

  • Аднагалосная думка.

аднаго́дак, , м. (разм.).

Чалавек аднаго года нараджэння з кім-н. і равеснік.

|| ж. аднагодка, .

аднагу́чны, .

Які гучыць адным і тым жа манатонным гукам.

  • А. званок.

аднадзёнка, , ж.

  1. Насякомае, якое жыве адзін дзень.

    • Матылёк-а.
  2. Пра тое, што не мае вялікага значэння і існуе нядоўга (разм.).

    • Кніжка-а.

аднадзённы, .

  1. Працягласцю ў адзін дзень.

    • Аднадзённая паездка.
  2. Зароблены, налічаны за адзін дзень.

    • А. заробак.