Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адле́таваць, ✂; зак. (разм.).

Пражыць, перажыць лета.

адлётаць, ✂; зак.

  1. Скончыць лётаць.

    • Ён сваё адлётаў.
  2. Прабыць у авіяцыі, пралётаць пэўны час (разм.).

    • Дзесяць гадоў адлётаў.

адлётны, ✂.

  1. Які адлятае на новае месца; пералётны.

    • Адлётныя птушкі.
  2. Перыяд, у які птушкі адлятаюць у вырай.

    • Набліжаецца а. час.

адлі́га, ✂, ж.

Пацяпленне зімой (ранняй вясной) пасля марозу (з тэмпературай вышэй нуля).

  • Цёплы вецер прынёс адлігу.

|| прым. адліжны, ✂.

адліне́іць, ✂; зак.

Аддзяліць лініяй (лініямі)

  • А. палі ў сшытку.

|| незак. адлінейваць, ✂.

адлі́пнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адляпіцца.

  • Марка адліпла.

|| незак. адліпаць, ✂.

адлітава́цца, ✂; зак. (уст.).

Тое, што і адпаяцца.

|| незак. адлітоўвацца, ✂.

адлітава́ць, ✂; зак. (уст.).

Тое, што і адпаяць.

|| незак. адлітоўваць, ✂.

адлі́ў​1, ✂, м.

  1. гл. адліць.

  2. Перыядычнае адступленне мяжы мора, акіяна.

    • Гадзіны прыліву і адліву на моры.
  3. перан. Спад у развіцці чаго-н., убыванне.

    • Чутны прылівы і адлівы людскога гоману.

|| прым. адліўны, ✂.

  • Адліўнае цячэнне.

адлі́ў​2, ✂, м.

Адценне на фоне якога-н. колеру.

  • Русыя валасы з залацістым адлівам.