Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адгалінава́нне, , н.

  1. гл. адгалінавацца, -ваць.

  2. Бакавы адростак, галіна.

    • Таполя дае шмат адгалінаванняў.
  3. Частка дарогі, ракі і пад., якая адыходзіць убок.

    • А. арашальнага канала.
  4. перан. З’ява, што ўяўляе сабой частку чаго-н. асноўнага, галоўнага.

    • Розныя адгалінаванні сектанцтва.

адгалінава́цца, ; зак.

Утварыцца (пра адгалінаванні).

  • Ад шашы адгалінавалася некалькі дарог.

|| незак. адгаліноўвацца, .

|| наз. адгаліноўванне, .

|| наз. адгалінаванне, і адгаліненне, .

адгалінава́ць, ; зак. (спец.).

Зрабіць адгалінаванне (у 2 і 3 знач.).

  • А. парастак.
  • А. дарогу.

|| незак. адгаліноўваць, .

|| наз. адгаліноўванне, .

|| наз. адгалінаванне, і адгаліненне, .

адгаліне́нне, , н.

  1. гл. адгалінавацца, -ць.

  2. Тое, што і адгалінаванне (у 2, 3 і 4 знач.).

адгало́сак, , м.

  1. Рэха, водгулле.

    • Плывуць адгалоскі ад песень.
  2. чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н.

    • Адгалоскі грому.
  3. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. з’явы, падзеі.

    • Паэма з’явілася адгалоскам грамадскіх падзей.

адгамані́ць, ; зак.

Скончыць гамонку, перастаць гаманіць.

  • Адгаманілі дзядзькі і разышліся.
  • Усё прайшло, адгаманіла (перан.).

адгарадзі́цца, ; зак.

  1. Аддзяліцца, паставіўшы якую-н. агароджу.

    • А. высокім плотам.
    • А. шырмай.
  2. перан. Адасобіцца, парваць сувязь з кім-н.

    • А. ад усяго свету.

|| незак. адгароджвацца, .

адгарадзі́ць, ; зак.

  1. Аддзяліць, паставіўшы якую-н. агароджу, перагародку.

    • А. участак пашы.
    • А. шырмай.
  2. перан. Аддзяліць, адасобіць ад каго-, чаго-н., пазбавіць зносін з кім-, чым-н.

    • А. ад жыцця.

|| незак. адгароджваць, .

адгарну́цца, ; зак.

Павярнуцца з аднаго боку на другі (пра лісты ў кнізе), перагарнуцца.

|| незак. адгортвацца, .

адгарну́ць, ; зак.

  1. Адгрэбці, адсунуць убок.

    • А. попел.
  2. Адхіліць, адвесці ўбок.

    • А. валасы.
  3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі, перагарнуць (старонку, ліст і пад.).

    • А. лісток календара.

|| незак. адгортваць, .