Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абману́цца, ✂; зак.

Памыліцца, ашукацца; расчаравацца ў кім-, чым-н.

  • А. ў спадзяваннях.

|| незак. абманвацца, ✂.

абману́ць, ✂; зак.

  1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.

  2. Ашукаць.

    • А. пакупніка.
  3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў, падвесці, падмануць.

    • Абяцаў быць і абмануў.

|| незак. абманваць, ✂.

|| наз. абман, ✂ і абманванне, ✂.

абма́ншчык, ✂, м.

Той, хто абмануў або абманвае каго-н.

|| ж. абманшчыца, ✂.

|| прым. абманшчыцкі, ✂.

абмаро́зіцца, ✂; зак.

Атрымаць пашкоджанні ад марозу.

|| незак. абмарожвацца, ✂.

абмаро́зіць, ✂; зак.

Пашкодзіць марозам, змарозіць.

  • А. вушы.

|| незак. абмарожваць, ✂.

|| наз. абмарожванне, ✂.

|| наз. абмаражэнне, ✂.

абмата́цца, ✂; зак.

  1. Абматаць сябе чым-н.
  2. Абвіцца вакол чаго-н.
    • А. шалікам.
  3. Абвіцца вакол чаго-н.
    • Вяроўка абматалася вакол слупа.

|| незак. абмотвацца, ✂.

абмата́ць, ✂; зак.

Абкруціць, апавіць чым-н. некалькі разоў.

  • А. шыю шалікам.

|| незак. абмотваць, ✂.

|| наз. абмотванне, ✂ і абмотка, ✂.

абматы́чыць, ✂; зак.

Ускапаць матыкай зямлю вакол чаго-н.

  • А. ягадныя кусты.

абмахну́ць, ✂; зак.

  1. Махаючы чым-н., абдаць струменем паветра (звычайна для ахаладжэння).

  2. Ачысціць, змахнуць што-н., махнуўшы чым-н.

    • А. пыл з паліцы.
    • А. стол.

|| незак. абмахваць, ✂.

|| звар. абмахнуцца, ✂.

|| незак. абмахвацца, ✂.

абма́цаць, ✂; зак.

  1. Памацаць з усіх бакоў з мэтай агляду.

    • Доктар абмацаў хворага.
  2. перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы.

    • А. яблыкі ў торбе.
    • Бяда, калі абмацаюць бандыты.

|| незак. абмацваць, ✂.