Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аблама́цца, ; зак.

  1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца.

    • Галіна дрэва абламалася.
  2. Пад уздзеяннем асяроддзя стаць больш культурным (разм.).

    • Каля людзей крыху абламаўся.

|| незак. абломвацца, і абломлівацца, .

|| наз. аблом, , абломванне, і абломліванне, .

аблама́ць, ; зак.

  1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н.

    • А. сук.
    • А. лёд.
  2. Паабломваць усё або многае.

    • А. сухія галінкі.
    • А. бэз.
  3. перан., каго. З цяжкасцю ўгаварыць, пераканаць, а таксама перамагчы ўпартасць і пад. (разм.).

    • А. яго і зрабіць паслухмяным.

  • Абламаць рогі каму (разм.) — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н.

|| незак. абломваць, і абломліваць, .

|| наз. аблом, , абломванне, і абломліванне, .

аблапо́шыць, ; зак. (разм.).

Ашукаць з карыслівай мэтай, абабраць.

|| незак. аблапошваць, .

абласны́, .

  1. гл. вобласць.

  2. Дыялектны, уласцівы якой-н. мясцовасці.

    • Абласное слова.

аблаташы́ць, ; зак. (разм.).

Хаатычна абабраць, абарваць плады з дрэў, дапускаючы глум.

  • А. яблыкі.
  • А. сад.

аблахма́цець, ; зак. (разм.).

Стаць лахматым, абрасці барадой, валасамі.

  • А. за лета.

абла́шчыць, ; зак.

  1. Ласкава, са спагадай абысціся з кім-н.

    • А. сірату.
  2. Лашчачы, зрабіць жывёліну рахманай.

    • А. сабаку.

|| незак. аблашчваць, .

аблвыканко́м, , м.

Скарачэнне: абласны выканаўчы камітэт Саветаў дэпутатаў.

|| прым. аблвыканкомаўскі, .

абле́глы, .

Які аблёг, ушчыльніўся.

  • А. грунт.

абле́гчаны, .

  1. Больш лёгкі па вазе.

    • А. інструмент.
  2. Менш складаны па сваёй будове, спосабу выканання.

    • Аблегчаная канструкцыя.
  3. Які адчуў палёгку.

    • Аблегчана (прысл.) уздыхнуў.

|| наз. аблегчанасць, .