Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абвя́ць, ✂; зак.

  1. Страціць свежасць, панікнуць (пра расліны).

    • Абвяла лісце на дрэвах.
  2. перан. Пазбавіцца сілы, энергіі, бадзёрасці.

    • А. ад зморанасці.

абгаблява́ць, ✂; зак.

Абстругаць, зрабіць гладкім пры дапамозе гэбля.

  • А. дошку.

|| незак. абгаблёўваць, ✂.

|| наз. абгаблёўванне, ✂.

абгавары́ць, ✂; зак.

  1. Усебакова абмеркаваць, разгледзець, выказваючы розныя думкі.

    • А. пытанне на сходзе.
  2. Нядобразычліва ахарактарызаваць каго-н., падаць у адмоўным выглядзе.

    • А. суседа.

|| незак. абгаворваць, ✂.

|| наз. абгаворванне, ✂.

абгаво́ры, ✂, м.

Нядобразычлівыя выказванні пра каго-н.

абганя́лка, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і акучнік.

абгарадзі́ць, ✂; зак.

Абнесці што-н. агароджай.

  • А. сад.

|| незак. абгароджваць, ✂.

|| звар. абгарадзіцца, ✂.

|| незак. абгароджвацца, ✂.

|| наз. абгароджванне, ✂.

абга́рак, ✂, м.

Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).

  • На папялішчы тлелі абгаркі дошак, бярвення.

абгарну́ць, ✂; зак.

  1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.

    • А. дрэўцы зямлёю.
  2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.

    • А. дзіця коўдраю.
    • А. кнігу папераю.
  3. перан.

    • Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.
    • Хмары абгарнулі неба.

|| незак. абгортваць, ✂.

|| наз. абгортванне, ✂.

абгаро́дка, ✂, ж.

Невялікая, лёгкая агароджа.

  • Прыгожая а. кветніка.

абгарэ́лы, ✂.

Пашкоджаны агнём, абпалены.

  • А. будынак.