абгарнуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.
- А. дрэўцы зямлёю.
-
Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.
- А. дзіця коўдраю.
- А. кнігу папераю.
-
пераноснае значэнне:
- Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.
- Хмары абгарнулі неба.
|| незакончанае трыванне: абгортваць.
|| назоўнік: абгортванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)