Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абве́шаць, ; зак.

Развешаць што-н. па ўсёй паверхні або вакол чаго-н., увешаць.

  • А. сцены малюнкамі.

|| незак. абвешваць, .

|| звар. абвешацца, .

|| незак. абвешвацца, .

абве́яць, ; зак.

  1. Абадзьмуць паветранай плынню.

    • Ветрык абвеяў калоссе.
  2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.).

    • Моцны вецер абвеяў сухое лісце.
  3. Абсыпаць чым-н.

    • Падарожнага абвеяла (безас.) снегам.

|| незак. абвяваць, і абвейваць, .

абвінава́ўца, , м.

Той, хто абвінавачвае каго-н. у чым-н., падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе.

  • Дзяржаўны а.
  • Грамадскі а.

абвінава́ўчы, .

Які змяшчае ў сабе абвінавачанне.

  • Абвінаваўчае заключэнне.

абвінава́ціць, ; зак.

  1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н.

    • А. у няшчырасці.
  2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору.

|| незак. абвінавачваць, .

|| наз. абвінавачванне, .

абвінава́чанне, , н.

  1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н.

    • Зняць а.
    • Судзіць па абвінавачанню ў крадзяжы.
  2. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае.

    • Сведкі абвінавачання.

абвінава́чаны, , м.

Той, каму прад’яўлена абвінавачанне.

  • А. быў апраўданы судом.

|| ж. абвінавачаная, .

абвіну́цца, ; зак.

Абгарнуцца, ахінуцца.

  • А. хусткай.

|| незак. абвінацца, .

абвіну́ць, ; зак.

  1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

    • А. кнігу паперай.
    • А. хворага коўдрай.
  2. перан. Абкружыць, абступіць.

    • Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвінаць, .

|| наз. абвінанне, .

абві́слы, .

Які абвіс, адцягнуўся ўніз.

  • Абвіслыя шчокі.

|| наз. абвісласць, .