Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абва́жыцца, ; зак. (разм.).

Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго-н.

|| незак. абважвацца, .

абва́жыць, ; зак.

Адпускаючы каму-н. тавар, недаважыць.

  • А. пакупніка.

|| незак. абважваць, .

|| наз. абважванне, .

абва́л, , м.

  1. Падзенне будынка і пад. або часткі якой-н. вялікай масы.

    • А. сцяны.
    • А. на шахце.
  2. Снежная лавіна або абломкі скал, камяні, якія абрушваюцца з гор.

    • А. у гарах.

|| прым. абвальны.

абвалачы́, ; зак.

  1. Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

    • Хмары абвалаклі ўсё неба.
  2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

    • А. вакол хаты.

|| незак. абвалакаць, і абвалакваць, .

абвалачы́ся, ; зак.

  1. Ахутацца, пакрыцца чым-н.

    • Неба абвалаклося хмарамі.
  2. Абысці (з цяжкасцю; разм.).

    • Ледзь абвалокся вакол балота.

|| незак. абвалакацца, і абвалаквацца, .

абва́лісты, .

Які лёгка абвальваецца.

  • А. бераг.

абвалі́цца, ; зак.

Абрынуцца, разбурыцца.

  • Столь абвалілася.
  • Бераг абваліўся.

|| незак. абвальвацца, .

абвалі́ць, ; зак.

  1. Абурыць, абрушыць што-н.

    • А. старыя сцены.
    • А. падмыты вадою бераг.
  2. Паваліць каго-, што-н.

    • А. дрэва.
  3. Адолець у барацьбе.

    • Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абвальваць, .

|| наз. абвальванне, .

абвандрава́ць, ; зак.

Абысці, аб’ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.

  • А. усю Еўропу.

абвары́ць, ; зак.

  1. Паварыць крыху.

    • А. мяса.
  2. Абліць варам, апячы гарачай вадой.

    • А. рукі.

|| незак. абварваць, .

|| звар. абварыцца, .

|| незак. абварвацца, .

|| наз. абварванне, .