Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аба́цтва, ✂, н.

Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі.

аба́члівы, ✂.

Асцярожны ў сваіх учынках, разважлівы.

  • А. чалавек.

|| наз. абачлівасць, ✂.

абая́льны, ✂.

Прывабны, чароўны, поўны абаяння.

  • А. чалавек.
  • А. вобраз.

|| наз. абаяльнасць.

абая́нне, ✂, н.

Прыцягальная сіла каго-, чаго-н., прывабнасць, чароўнасць.

  • А. чалавека.
  • А. маладосці.

аббе́гаць, ✂; зак.

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.).

  • А. знаёмых.

|| незак. аббягаць, ✂.

аббе́гчы, ✂; зак.

Тое, што і абабегчы.

|| незак. аббягаць, ✂.

аббудава́цца, ✂; зак. (разм.).

Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі;забудавацца.

  • Перасяленцы ўжо аббудаваліся.

|| незак. аббудоўвацца, ✂.

аббудава́ць, ✂; зак. (разм.).

Пабудаваць будынкі вакол чаго-н.

  • А. плошчу новымі дамамі.

|| незак. аббудоўваць, ✂.

|| наз. аббудоўванне, ✂.

абвадні́ць, ✂; зак. (спец.).

Забяспечыць вадой шляхам збудавання сістэмы каналаў, сажалак і пад.

  • А. засушлівыя землі.

|| незак. абвадняць.

|| наз. абвадненне, ✂.

  • Штучнае а.

абвадня́льны, ✂, (спец.).

Які служыць для абваднення.

  • А. канал.
  • Абвадняльная сістэма.