Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саманарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Нарыхтоўка чаго-н. (паліва, сыравіны і пад.) самім спажыўцом, мясцовымі арганізацыямі.

самапава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Павага да самога сябе.

самападма́н, -у, м.

Абман самога сябе, унушэнне сабе таго, чаго няма ў сапраўднасці.

самапа́сам, прысл. (разм.).

Без нагляду; на свабодзе; самі сабой.

самапі́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).

Тое, што і аўтаручка.

самапі́сны, -ая, -ае.

Які аўтаматычна робіць запіс якіх-н. паказчыкаў.

С. механізм.

самапрыніжэ́нне, -я, н.

Прыніжэнне сваёй асобы, сваіх заслуг і дасягненняў.

самаро́бак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м. (разм.).

Самаробная рэч.

самаро́бны, -ая, -ае.

Ручной работы, не фабрычнага вырабу.

С. стол.

самаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Рознай велічыні кавалкі металу (звычайна каштоўнага), якія сустракаюцца ў прыродзе ў хімічна чыстым выглядзе.

С. золата.

2. перан. Чалавек з прыроднымі здольнасцямі, якія выявіліся самастойна, без сістэматычнай адукацыі, выхавання.

Музыкант-с.

|| прым. самаро́дкавы, -ая, -ае.

Самародкавае золата.